Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 02.12.2016

Андрэй Кабякоў з рабочай паездкай наведаў Мінскую вобласць

Урад Беларусі паслядоўна вырашае задачу зніжэння працэнтных ставак па крэдытах для суб'ектаў гаспадарання, заявіў Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

Андрэй Кабякоў наведаў ТАА "Салеа" - кіруючая кампанія холдынга", ЗАТ "Амкадор-Эластамер" і СТАА "ЭвіпакІндастрыз". "Гэта сярэднія прадпрыемствы, якія ўстойлівыя да эканамічных катаклізмаў. Яны вырабляюць высокатэхналагічную навукаёмістую прадукцыю, якая выконвае функцыю імпартазамяшчэння, паколькі запатрабавана ўнутры краіны, і адначасова валодае добрым экспартным патэнцыялам. Гэта якраз тое развіццё, якое нам неабходна для таго, каб прырастаць якасна і гарантавана", - сказаў Прэм'ер-міністр. Ён адзначыў, што такія прадпрыемствы ў 2020 годзе павінны забяспечваць не менш як дзве трэці эканамічнага прыросту.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва кампаній звяртае ўвагу ўрада на адно істотнае пытанне - магчымасць прыцягнення крэдытных сродкаў па як мага больш нізкіх крэдытных стаўках. "Гэта агульнаэканамічная праблема, якая патрабуе вырашэння. Урад паслядоўна вырашае гэту задачу. Па новых крэдытах, што выдаюцца ў беларускіх рублях, на пачатак года працэнтная стаўка была каля 33 працэнтаў, цяпер гэта 21-22 працэнты. Ведаю шэраг прадпрыемстваў, у якіх стаўка значна меншая - 17-18 працэнтаў. Задача ў тым, каб да канца наступнага года гэтыя 17-18 працэнтаў гадавых былі для ўсіх тых, каго можна крэдытаваць", - канстатаваў кіраўнік Урада.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў гэтым годзе ёсць усе перадумовы, каб выканаць прагнозны паказчык па інфляцыі, які складае 12 працэнтаў. "Думаю, гэта нават будзе адчувальна менш. На наступны год будзе адназначнае значэнне - да 9 працэнтаў. У нас ёсць усе перспектывы да таго, каб праз год-два прывесці грашова-крэдытную сістэму і яе ролю ў эканамічным працэсе да нармальных значэнняў. Гэта якраз паслужыць асновай для здаровага паўнацэннага эканамічнага росту", - рэзюмаваў ён.


Фотаздымкі