Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 27.01.2017

Прэм'ер-міністры Беларусі і Сербіі прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця комплексу "Дана Мол" ў Мінску

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў і Старшыня Урада Рэспублікі Сербія Аляксандр Вучыч 27 студзеня прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця "Бізнес цэнтра Дана" і Гандлёвага дома "Дана Мол" ў рамках праекта "Маяк Мінска".

Адкрыццё комплекса адбылося падчас афіцыйнага візіту сербскай урадавай дэлегацыі. "У нас з маім калегам Аляксандрам Вучычам адбыліся канструктыўныя і змястоўныя перамовы практычна па ўсіх пытаннях нашага ўзаемадзеяння. Гэтыя перамовы прайшлі ў вельмі адкрытай і канструктыўнай абстаноўцы. Мы з задавальненнем адзначылі нашы дружалюбныя, правераныя часам сувязі паміж беларускім і сербскім народамі, яны сталі надзейнай асновай для двухбаковых адносінаў", - адзначыў Кіраўнік беларускага Урада.

Асаблівае значэнне Беларусь надае рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. "У Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця сербскага бізнэсу", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў. «У Мінску паспяхова ажыццяўляюцца два буйных сербскіх інвестыцыйных праекта - "Маяк Мінска" і эксперыментальна-шматфункцыянальны комплекс "Мінск-Свет". Сёння Старшыня Урада Рэспублікі Сербія Аляксандр Вучыч падчас свайго першага візіту ў Беларусь адкрывае комплекс "Дана Мол", - канстатаваў Прэм'ер-міністр. Ён выказаў таксама ўпэўненасць, што рэалізацыя падобных праектаў служыць аб'яднанню народаў, садзейнічае ўмацаванню беларускай і сербскай эканомік і з'яўляецца яркім увасабленнем брацкіх адносін дзвюх дзяржаў.​

Фотаздымкі