Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 30.01.2017

Андрэй Кабякоў правёў нараду па стратэгіі развіцця фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь да 2020 года

30 студзеня ў Доме Урада адбылася рабочая сустрэча пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь з удзелам кіраўнікоў Нацыянальнага банка, Мінфіна, Мінэканомікі, Дзяржкаммаёмасці.

Падчас рабочай сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і зацвярджэння сумеснай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь стратэгіі развіцця фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь да 2020 года, а таксама пытанні ўдасканалення дзяржаўнага рэгулявання фінансавага рынку.

Распрацаваная стратэгія развіцця фінансавага рынку да 2020 года нацэлена на забеспячэнне якаснай трансфармацыі фінансавага рынку рэспублікі, павышэнне ступені яго структурнай збалансаванасці і стабільнасці, больш эфектыўнае задавальненне патрэбаў ў фінансавых паслугах.​