навіна

ад 01.02.2017

Андрэй Кабякоў правёў нараду па пытаннях прадстаўлення заяўкі Рэспублікі Беларусь на правядзенне ў краіне у 2018 годзе 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 1 лютага правёў нараду па пытаннях прадстаўлення заяўкі Рэспублікі Беларусь на правядзенне ў краіне ў 2018 годзе 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі НАН Беларусі, Мінінфарма, Мінфіна, Дзяржкамваенпрама, Белтэлерадыёкампаніі, а таксама кіраўнік Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, лётчык-касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

У ходзе нарады разгледжаны пытанні падрыхтоўкі відэапрэзентацыі для прадстаўлення заяўкі Рэспублікі Беларусь на правядзенне ў 2018 годзе ў краіне 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

Распрацаваная канцэпцыя відэапрэзентацыі накіравана на прадстаўленне Беларусі як касмічнай дзяржавы, дасягненняў беларускай навукі ў касмічнай дзейнасці, удзелу касманаўтаў-ураджэнцаў Беларусі ў асваенні касмічнай прасторы, а таксама дэманстрацыю гатоўнасці інфраструктуры Рэспублікі Беларусь да правядзення 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

Рашэнне аб месцы правядзення 31-га кангрэса будзе прынята ў сакавіку бягучага года ў г.Тулузе (Францыя).​

Фотаздымкі