навіна

ад 17.02.2017

Удзел у пасяджэнні калегіі Міністэрства эканомікі

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства эканомікі. На ёй падведзены вынікі работы Міністэрства ў 2016 годзе і вызначаны задачы на 2017 год. Таксама дэталёва прааналізавана выкананне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Як было адзначана, галоўным вынікам работы Міністэрства эканомікі ў 2016 годзе стала прыняцце праграмных дакументаў на пяцігоддзе. Рэалізацыя іх палажэнняў ў першым годзе пяцігодкі дазволіла вырашыць складаныя задачы па: істотнага запаволення інфляцыі (10,6% па выніках года), своечасоваму пагашэнню ўсіх валютных абавязацельстваў краіны, росту золатавалютных рэзерваў, зніжэння працэнтных ставак па крэдытах.

У якасці прыярытэтаў работы Міністэрства ў 2017 годзе пазначаны забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, аднаўленне эканамічнага росту і даходаў насельніцтва, стварэнне ўмоў для доўгатэрміновага развіцця.

У гэтай сувязі найважнейшымі задачамі Міністэрства вызначаны: захаванне макраэканамічнай стабільнасці, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, фарміраванне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу.

З улікам пазначаных задач і прыярытэтаў у 2017 годзе Міністэрства працягне сістэмную работу па ўдасканаленні інвестыцыйнага заканадаўства, сістэмы кіравання дзяржаўным сектарам, паляпшэнню дзелавога асяроддзя і зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес.

У сферы эканамічнай інтэграцыі звернута ўвагага на неабходнасці працягу дзяржорганамі сістэмнай работы па ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў у гандлі краін ЕАЭС.

Падчас калегіі анансавана трансфармацыя структуры Мінэканомікі і канцэнтрацыя работы ведамства на пяці функцыянальных пытаннях: макраэканамічная планаванне і прагназаванне, інвестыцыйная дзейнасць, развіццё прадпрымальніцтва, каардынацыя работы па дзяржаўных праграмах і рэгіянальная палітыка.​

Фотаздымкі