навіна

ад 15.03.2017

Аб устанаўленні памеру базавай арэнднай велічыні

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2017 года № 182 базавая арэндная велічыня ўстаноўлена ў памеры 15 рублёў 20 капеек.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю"  і ўступае ў сілу з 1 красавіка 2017 г.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавiка 2016 года № 208 "Аб устанаўленні памеру базавай арэнднай велічыні" прызнана страціўшай сілу.