Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 27.03.2017

Унесены карэктывы ў парадак арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання

Урадам скарэктаваны парадак арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 24 сакавіка 2017 г. № 221.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці c пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 г. № 4, што датычыцца пытанняў прыёму ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі і вышэйшай адукацыі на I прыступку, і ўносіць змяненні і дапаўненне ў пастановы Урада ад 6 чэрвеня 2006 года № 714 і ад 16 красавіка 2008 года № 565.

У прыватнасці, абітурыенту прадастаўлена права здаваць дадатковае чацвёртае цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ). У выпадку, калі абітурыент быў зарэгістраваны для праходжання ЦТ больш чым па чатырох вучэбных прадметах уступных выпрабаванняў, ён будзе дапушчаны да ўдзелу толькі па чатырох першых вучэбных прадметах (згодна з графікам правядзення ЦТ), на якія ён зарэгістраваўся.

Акрамя таго, дакументам замацаваны парадак часовага выхаду абітурыентаў з аўдыторыі падчас ЦТ па аб'ектыўных прычынах, а таксама ўнесены змены, якія прадугледжваюць выключэнне спроб абітурыентаў абмяняцца экзаменацыйнымі матэрыяламі (бланкамі адказаў, варыянтамі тэстаў).

Тэрмін дзеяння сертыфікатаў ЦТ падоўжаны да 2-х гадоў.
 
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.