Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 26.04.2017

Дапоўнены Пералік арганізацый і тавараў, вырабленых у Беларусі, на набыццё якіх у замежных краінах выдаюцца банкаўскія крэдыты

Адкрытае акцыянернае таварыства "Барысаўскі завод "Металіст" унесены ў Пералік арганізацый і тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь, на набыццё якіх у замежных краінах выдаюцца банкаўскія крэдыты, або якія з'яўляюцца прадметам дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу). Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 красавіка 2017 г. № 299.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.