навіна

ад 28.04.2017

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнаму запаведніку

Дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай  установе "Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік" у II квартале 2017 г. будзе выдзелена 2 млн. рублёў на фінансаванне супрацьпажарных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў па разборцы пашкоджаных і лясных насаджэнняў, якія ўсыхаюць, набыццё для гэтых мэтаў спецыялізаванай шматаперацыйнай тэхнікі, а таксама на забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі работнікаў.

Адпаведнае даручэнне Міністэрству фінансаў змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2017 г. № 307.

Названая сума будзе выдзелена з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычнiка 2016 года "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год".