Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 11.05.2017

Аб стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні у 2018 годзе ў г.Мінску 47-га пасяджэння Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь  ад 10  мая  2017г. № 165р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню у 2018 годзе ў г.Мінску 47-га пасяджэння Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Яго старшынёй назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васілій Жарко.

Аргкамітэту даручана ў трохмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць план адпаведных мерапрыемстваў.

Пры неабходнасці аргкамітэт можа далучаць ва ўстаноўленым парадку да працы па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемства кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і іншых арганізацый.