Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 16.05.2017

Васіль Жарко правёў пасяджэнне Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку

Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко 16 мая правёў пасяджэнне нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

У размове з журналістамі, падводзячы вынікі пасяджэння, Васіль Жарко адзначыў, што на Дні беларускага пісьменства 3 верасня ў Полацку чакаецца шмат замежных гасцей. "Гэта свята павінен стаць знакавай падзеяй. Мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-ы дзень нараджэння Полацка. Вялікая ўвага будзе нададзена тэматыцы беларускай дзяржаўнасці. Да таго ж Полацк трэці раз будзе прымаць гэтае свята, а значыць, павінен падымацца на новы ўзровень. Рух Полацка наперад адчувальны на аб'ектах, якія мы сёння наведалі. Старшыня райвыканкама, яго намеснікі, кіраўнікі службаў далажылі аб рабоце, якая праводзицца. Мы зацвердзілі канцэпцыю, распрацавана сімволіка свята. Горад заслугоўвае асабливай увагі, і сюды, вядома, прыедзе шмат замежных гасцей, у тым ліку дыпламаты і пісьменнікі з розных краін. Упэўнены, свята будзе праведзенана самым высокім узроўні ", - сказаў Васіль Жарко.

Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з падрыхтоўкай асноўных аб'ектаў да свята. Пабывалі ў Мастацкай галерэі, Сафійскім саборы, Музеі беларускага кнігадрукавання.

У Полацкім універсітэце Намеснік Прэм'ер-міністра прыняў удзел у адкрыцці скульптурнай кампазіцыі "Прафесар Полацкай акадэміі".


Фотаздымкі