навіна

ад 18.05.2017

Аб стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў

Урад вызначыў аб'ёмы фінансавання ў 2017 годзе праектаў па стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2017 г. № 362.

Згодна з дакументам, на стварэнне ў НАН Беларусі інавацыйных аб'ектаў будзе накіравана Br8,9 млн.

Пастановай прадугледжваецца выдзяленне сродкаў на рэканструкцыю будынка віварыя, лабараторных карпусоў з галерэяй на РУП "Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі ім. С.М.Вышалескага", узнаўленчага комплексу РУП "Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі" (селекцыйна-племянны  ўчастак "Ізабеліна"), будаўніцтва комплексу для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фитаінфекцый бульбы ў пас. Самахвалавічы Мінскага раёна і іншыя праекты.

Аб'ёмы фінансавання вызначаны ў рамках мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 - 2020 гады за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іх фінансаванне. Работа вядзецца ў рамках мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў № 196 ад 11 сакавіка 2016 года, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на фінансаванне мерапрыемстваў праграмы.