Сустрэча з прадстаўнікамі місіі МВФ

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сустрэўся сёння з прадстаўнікамі місіі Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі ў Беларусі Пітэрам Долманам.

У час сустрэчы абмеркавана эканамічная сітуацыя ў краіне, а таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння, у прыватнасці, падрыхтоўка да штогадовых кансультацый па артыкуле IV, якія адбудуцца восенню 2017 года.

Місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі да 12 чэрвеня.​
Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/7296
надрукаваць