навіна

ад 18.07.2017

Аб стварэнні рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2017 г. № 254р створана рабочая група для ўрэгулявання з расійскім бокам пытанняў ўзаемнага прызнання віз і іншых пытанняў, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. Кіраўніком рабочай групы назначаны намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шастакоў.

Рабочай групе даручана правесці работу з расійскім бокам па абмеркаванні праблемных пытанняў узаемнага прызнання віз і ўзгадненні тэксту праекта Пагаднення аб узаемным прызнанні віз, а таксама па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, з расійскім бокам неабходна ўзгадніць унясенне змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб рэадмісіі ад 15 лiстапада 2013 года, а таксама механізм узаемнага абмену звесткамі ў дачыненні да асоб, якія атрымалі нацыянальныя візы, а таксама пытанні фарміравання банкаў даных аб такіх асобах дзеля арганізацыі пропуску іх праз мяжу.

Згодна з дакументам, рабочая група можа далучаць пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку да ўдзелу ў працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.

Аб выніках праведзенай работы неабходна інфармаваць Урад Рэспублікі Беларусь да 1 лістапада 2017 г.

Ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці рабочай групы даручана Міністэрству замежных спраў.