навіна

ад 29.08.2017

Аб адкрыцці аэрадрома Орша для міжнародных палётаў

Аэрадром Орша адкрываецца для выканання міжнародных палётаў паветраных судоў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2017 г. № 651.

Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць на аэрадроме Орша ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццяўленне пагранічнага, мытнага, санітарна-каранціннага і іншых відаў кантролю.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з часткай сёмай артыкула 45 і артыкулам 76 Паветранага Кодэкса Рэспублікі і ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.