навіна

ад 24.10.2017

Аб унясенні змянення і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2017 г. № 797 унесены карэктывы ў Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджанае пастановай Урада ад 29 красавіка 2010 г. № 645 "Аб некаторых пытаннях інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый і прызнанні страціўшым сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2006 года № 192".

У прыватнасці, інфармацыя на названых інтэрнэт-сайтах павінна быць прадстаўлена на дзвюх дзяржаўных мовах - рускай і (або) беларускай, за выключэннем тэкстаў нарматыўных прававых актаў, якія прыводзяцца на мове іх прыняцця (выдання), і форм (бланкаў) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, якія прадстаўляюцца на мове іх устанаўлення.

Таксама абавязковым з'яўляецца наяўнасць рубрыкі аб парадку падачы заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электроннай форме.

Акрамя таго, інтэрнэт-сайты дзяржаўных органаў і арганізацый павінны прадугледжваць версію (падтрымліваць спецыяльныя тэхналогіі) для інвалідаў па зроку і быць сумяшчальным з рознымі вэб-браўзэрамі.

Асноўныя пункты дадзенай пастановы ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2019 г.