навіна

ад 25.10.2017

Сустрэча са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў сустрэўся сёння ў Ерэване са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва як у рамках Саюзнай дзяржавы, так і ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў.