навіна

ад 03.11.2017

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое адбылося сёння ў Ташкенце (Узбекістан). Абмеркаванне пытанняў, вынесеных на парадак дня, прайшло ў вузкім і шырокім складах.

Выступаючы падчас паседжання, кіраўнік беларускага Урада заявіў, што Беларусь выступае за найхутчэйшае стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі і паўнавартаснага агульнага рынку дзяржзакупак у СНД. Ён адзначыў, што над стварэннем зоны свабоднага гандлю паслугамі ў СНД працуюць ужо 6 гадоў. Аператыўнае завяршэнне працы над пагадненнем аб ЗСГ паслугамі - свайго роду гарантыя пабудовы на базе СНД буйнога рэгіянальнага цэнтра сучасных і высокатэхналагічных паслуг.

Яшчэ адно пытанне - агульны рынак дзяржзакупак. Гэта ключавы элемент зоны свабоднага гандлю. Адкрытасць і раўнапраўе умоваў удзелу ў дадзеным сегменце нясуць у сабе патэнцыял росту ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі Садружнасці. Таму вельмі важна, каб дасягнутыя пагадненні выконваліся ў поўным аб'ёме, і ўдзельнікамі гэтых пагадненняў з'яўляліся ўсе дзяржавы Садружнасці.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што спектр супрацоўніцтва ў рамках СНД досыць шырокі, аднак яго асновай была і застаецца эканамічная сфера. Беларускі бок працягвае акцэнтаваць увагу на такіх пытаннях, як пабудова агульных рынкаў і стварэнне роўных умоў гаспадарання.

На  пасяджэнні прынята рашэнне аб ходзе рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года.

Таксама прынята заява кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД аб кансалідацыі намаганняў сусветнай супольнасці для эфектыўнага процідзеяння міжнародным картэлям. Расія як дзяржава, якая цяпер старшынюе ў Садружнасці, распаўсюдзіць тэкст заявы ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях.

Сярод важных падпісаных дакументаў у эканамічнай сферы - пагадненне аб абмене інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў у дзяржавах - удзельніцах СНД. Гэты дакумент накіраваны на супрацоўніцтва, садзейнічанне і ўзаемадапамогу паміж бакамі для забеспячэння дакладнасці дэклараванага мытнага кошту тавараў, што перамяшчаюцца праз мытныя межы краін Садружнасці.

Акрамя таго, падпісаным сёння пратаколам ўносяцца змяненні ў пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у СНД ад 20 лістапада 2009 года. Змены, не змяняючы сутнасці дзеючых правілаў, канкрэтызуюць для мытных службаў выпадкі непрадастаўлення рэжыму свабоднага гандлю і ўмовы яго аднаўлення.

На пасяджэнні адобраны канцэпцыі аб супрацоўніцтве краін СНД у такіх галінах, як нафтагазавае машынабудаванне і меліярацыя зямель, уключаючы планы першачарговых мерапрыемстваў па іх рэалізацыі.

Савет кіраўнікоў урадаў прызначыў намеснікам кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў генерал-маёра Сяргея Дудко (Беларусь).

Прынята рашэнне аб унясенні зменаў у палажэнне аб Каардынацыйнай транспартнай нарадзе дзяржаў Садружнасці.

Разгледзеўшы інфармацыю аб ходзе падрыхтоўкі да правядзення перапісаў насельніцтва раўнда 2020 года  ў дзяржавах СНД, савет кіраўнікоў урадаў прыняў рашэнне аб забеспячэнні урадамі дзяржаў Садружнасці фінансавання работ і іншых неабходных мер па падрыхтоўцы, правядзенні нацыянальных перапісаў насельніцтва раўнда 2020 года і падвядзенню іх вынікаў. У мэтах забеспячэння міжкраінавай супастаўнасці вынікаў нацыянальных перапісаў насельніцтва статыстычных службам дзяржаў СНД даручана ўключыць у праграмы нацыянальных перапісаў насельніцтва раўнда 2020 года паказчыкі, зацверджаныя рашэннем Савета, кіраўнікоў статыстычных службаў дзяржаў Садружнасці.

На пасяджэнні быў таксама разгледжаны шэраг арганізацыйных і бюджэтна-фінансавых пытанняў.

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў плануецца правесьці 1 чэрвеня 2018 гадоў ў горадзе Душанбе (Таджыкістан).

Фота: БелТА


Фотаздымкі