Пашыраны пералік месцаў, у якіх вядзецца кніга заўваг і прапаноў

Урад пашырыў пералік месцаў рэалізацыі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў, выканання работ, аказання паслуг, у якіх вядзецца кніга заўваг і прапаноў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2017 г. № 831.

Згодна з дакументам, у названы пералік дадаткова ўключаны месцы прадастаўлення мікразаймаў (заключэння дагавораў мікразайма) і месцы ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/7626
надрукаваць