навіна

ад 23.11.2017

Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана Ергалі Булегенавым

Беларусь і Казахстан настроены на далейшае развіццё двухбаковых адносін. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана Ергалі Булегенавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

"Ёсць цэлы спектр напрамкаў, які, мы лічым, з'яўляецца асновай нашых адносін. Галоўнае, што мы бачым - у нашых партнёраў ёсць настрой на далейшае развіццё. Гэта дадае аптымізму і ўпэўненасць у тым, што мы сапраўды рэалізуем той патэнцыял, якім валодаюць нашы краіны", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, Беларусь і Казахстан у цяперашні час рэалізуюць некалькі інвестыцыйных праектаў, актыўна ўзаемадзейнічаюць у сферы лічбавых тэхналогій. "Традыцыйна запатрабаваныя вашы вуглевадароды, якія мы б хацелі, каб прысутнічалі ў нашай перапрацоўцы, і каб мы сумесна рэалізоўвалі гатовую прадукцыю па любой схеме, выгоднай для нашых партнёраў", - сказаў Прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў высока ацаніў уклад Ергалі Булегенава у развіццё беларуска-казахстанскіх адносін. "За пяць гадоў вашай кадэнцыі мы прывыклі, ведаем, што ёсць чалавек зацікаўлены, актыўны, гатовы ў любы час дня і ночы абмяркоўваць беларуска-казахстанскія адносіны, пры неабходнасці адстойваць тыя ці іншыя пазіцыі, аператыўна рэагаваць на ўзнікаючыя пытанні, - канстатаваў кіраўнік Урада. - Мы цэнім уклад, які вы зрабілі ў развіццё двухбаковых адносін. Мы разлічваем на тое, што вы былі, з'яўляецеся і застанецеся сябрам беларускага народа. Спадзяемся, што ваш вопыт дзяржаўнай дзейнасці ў развіцці беларуска-казахстанскіх адносін будзе запатрабаваны ў далейшай службовай кар'еры".

Ергалі Булегенаў падзякаваў Андрэя Кабякова за сустрэчу і за высокую ацэнку яго працы. "Мне не сорамна за тыя амаль шэсць гадоў, якія я правёў у Беларусі ў якасці пасла", - сказаў на заканчэнне ён.

Фота: БелТА


Фотаздымкі