Пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2017 года № 922 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXV Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці 2 верасня 2018 года.
Аргкамітэт узначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко.
Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц.
Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
У 2017 годзе Дзень пісьменства прымаў Полацк.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя

