навіна

ад 11.12.2017

Аб павышэнні тарыфных ставак педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2017 г. № 942 педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з 1 снежня устаноўлена павышэнне тарыфных ставак (акладаў) на 30%.

Дакумент прыняты ў мэтах замацавання педагагічных кадраў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, стымулявання эфектыўнай педагагічнай і інавацыйнай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу, павышэння яго матэрыяльнай зацікаўленасці ў выніках працы.