Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 11.12.2017

Аб стварэнні аргкамітэту для падрыхтоўкі і правядзення XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2018

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2017 г. № 423р створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення 14 - 18 мая 2018 г. у г.Мінску XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2018. Узначаліў аргкамітэт Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін.

Дадзенаму аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць канцэпцыю XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2018, а таксама забяспечыць скаардынаваную работу па своечасовым і якасным фарміраванні экспазіцыі, падрыхтоўцы і правядзенню Беларускага кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства.

Пры неабходнасці аргкамітэт упаўнаважаны долучаць да работы па падрыхтоўцы і правядзенні названага форуму кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.