Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 11.12.2017

Сустрэча з Прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам

Беларусь і Малдова могуць пашырыць супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі, паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў падчас сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Малдова Паўлам Філіпам.

"У гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў нашым дыпламатычным адносінам, і трэба адзначыць, што мы маем нядрэнныя зрухі па шырокаму спектру нашага супрацоўніцтва, у тым ліку і гандлёва-эканамічнага. Пры гэтым у нас яшчэ ёсць дадатковыя кірункі для ўзаемадзеяння. Перш за ўсё мы разлічваем на пашырэнне нашых праектаў, якія  паспяхова рэалізуюцца у галіне прамысловай кааперацыі ", - адзначыў Прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў удакладніў, што гаворка можа ісці аб пашырэнні зборачных вытворчасцях трактарнай тэхнікі, у тым ліку і ў Гагаузіі. "Цяпер каля 70% трактароў да 130 л.з. у Малдове - беларускія, але мы плануем пашыраць зборку", - растлумачыў ён.

Таксама кіраўнік беларускага Урада нагадаў пра такія сумесныя праекты, як вытворчасць тралейбусаў і аўтобусаў МАЗ у Малдове. "Акрамя таго, мы зацікаўлены паўдзельнічаць у праграме дарожнага будаўніцтва, якая зараз актыўна абмяркоўваецца ў вашай краіне. Тэма не здымаецца з парадку дня", - заявіў ён.

Як удакладніў Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, беларускія спецыялісты ўжо працуюць на чатырох участках аўтадарог у Малдове. "Нядаўна адкрыўся яшчэ адзін праект, і яшчэ 52 км дарогі там будуць рабіць нашы спецыялісты", - распавёў ён.

Андрэй Кабякоў нагадаў аб запрашэнні малдаўскага боку ў адрас Прэзідэнта Беларусі наведаць Малдову ў першым паўгоддзі 2018 года. Бакі цяпер прапрацоўваюць тэрміны візіту і магчымую праграму.

"Мы будзем спрыяць далейшаму развіццю нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Мы лічым, што гэтае супрацоўніцтва ўсур'ёз і надоўга, і гэта не падвяргаецца сумневу ні адной з бакоў", - канстатаваў Прэм'ер-міністр Беларусі.

Павел Філіп у сваю чаргу адзначыў, што цяперашні візіт у Беларусь - гэта выдатная магчымасць не толькі прыняць удзел у мерапрыемствах у рамках ЦЕІ, але і абмеркаваць шэраг двухбаковых пытанняў, якія ёсць на парадку дня. "Мне прыемна адзначыць, што ў нас ёсць станоўчая дынаміка і ёсць вынікі", - рэзюмаваў ён.


Фотаздымкі