Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 13.12.2017

Аб стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны

<a href="/ru/solutions/3056">Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2017 года № 428р<a> года створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню у 2018 годзе ў г. Гомелi першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Старшынёй аргкамітэта назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.

Аргкамітэту да 31 студзеня 2018 г. даручана распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі правядзення першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, пры неабходнасці прыцягваць да працы ва ўстаноўленым парадку кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.