Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 19.12.2017

Аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 18.12.2017 г. № 436р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі ўзгодненых прапаноў па пытаннях ажыццяўлення закупак тавараў і карэкціроўкі парадку цэнаўтварэння пры арганізацыі харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Яе кіраўніком назначаны Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

Міжведамаснай рабочай групе даручана правесці аналіз сітуацыі на рынку грамадскага харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі з улікам існуючай практыкі прымянення норм заканадаўства аб цэнаўтварэнні і закупках на прадмет дастатковасці прынятых рашэнняў. Таксама неабходна выпрацаваць прапановы: аб мэтазгоднасці змены заканадаўства ў частцы ўстанаўлення для юрыдычных асоб, якія арганізуюць харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыi, парадку закупкі тавараў за кошт уласных сродкаў; аб карэкціроўцы заканадаўства для ўстанаўлення эканамічна абгрунтаванага парадку цэнаўтварэння на прадукцыю, што рэалізуецца ва ўстановах адукацыі.

Пры неабходнасці міжведамасная рабочая група можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду Беларусі, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама запытваць у іх інфармацыю, неабходную для ажыццяўлення работы.

Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручана да 21 снежня 2017 г. інфармаваць Савет Міністраў аб адпаведных прапановах.

Каардынацыя работы па выкананню гэтага распараджэння ўскладзена на Першага намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага.