Аб парадку наведвання турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст", парку "Аўгустоўскі канал"

Урадам зацверджана Палажэнне аб парадку наведвання грамадзянамі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" або спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал" і прылеглых да яго тэрыторый. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2017 г. № 1017.

У прыватнасці, Палажэнне вызначае парадак наведвання грамадзянамі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" і парку "Аўгустоўскі канал" ў турыстычных мэтах на тэрмін да дзесяці сутак. Палажэнне распаўсюджваецца на грамадзян згодна з пералікам дзяржаў, у дачыненні да грамадзян якіх устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду і выезду ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2017 г. № 462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян".

Згодна з Палажэннем, уезд у Беларусь для наведвання турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" і  парка "Аўгустоўскі канал", выезд з краіны ажыццяўляюцца ў пунктах пропуску, вызначаных гэтым Указам. Тэрмін знаходжання грамадзян пры бязвізавым уездзе ў Беларусь і выездзе з яе ў пунктах пропуску складае тэрмін тура, рэалізаванага турыстычнымі аператарамі, якія аказваюць паслугі на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" і  парка "Аўгустоўскі канал".

Пры набыцці грамадзянамі дадатковых турыстычных паслуг тэрмін знаходжання па хадайніцтве грамадзян падаўжаецца турыстычнымі аператарамі, якія аказваюць паслугі на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст", парка "Аўгустоўскі канал". Тэрмін тура, у тым ліку пры яго прадаўжэнні, не павінен перавышаць тэрмін, устаноўлены гэтым Палажэннем.

У адпаведнасці з зацверджаным парадкам грамадзяне прыбываюць у турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст" і парк "Аўгустоўскі канал" на падставе дакументаў: сапраўднага пашпарта або іншага дакумента,  які яго замяняе, прызначанага для выезду за мяжу і выдадзенага адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці або міжнароднай арганізацыяй; дакумента, які прадастаўляе грамадзянам права на наведванне турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст", парка "Аўгустоўскі канал" па форме, зацверджанай дадзенай пастановай. За запаўненне і (або) выдачу дакументаў на права наведвання аплата не спаганяецца.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2018 г.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2015 г. № 414 "Аб некаторых пытаннях наведвання замежнымі грамадзянамі Нацыянальнага парка" Белавежская пушча" прызнана страціўшай сілу.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/7746
надрукаваць