Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 03.01.2018

Аб Канцэпцыі ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года


Урадам зацверджана Канцэпцыя ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2017 г. № 1037.
 
Ключавыя аспекты работы ЖКГ разгледжаны 19 - 20 кастрычніка 2017 г. на рэспубліканскім семінары на тэму "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па выніках семінара былі выпрацаваны асноўныя напрамкі павышэння эфектыўнасці працы ЖКГ, якія пакладзены ў аснову Канцэпцыі ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года.

Для вырашэння праблем ЖКГ Канцэпцыяй вызначаны наступныя найважнейшыя напрамкі ўдасканалення і развіцця сферы: павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг і зніжэнне выдаткаў на іх прадастаўленне насельніцтву, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання жыллёвага фонду і інфраструктуры ЖКГ; ўдасканаленне сістэмы абыходжання з ТКО і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі; падтрыманне і далейшае паляпшэнне добраўпарадкавання населеных пунктаў. Акрамя таго, сярод найважнейшых напрамкаў - удасканаленне сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва і тарыфнай палітыкі ў сферы аказання паслуг, удасканаленне сістэмы фінансавання ЖКГ і прыцягненне інвестыцый, навуковае забеспячэнне развіцця, а таксама павышэнне эфектыўнасці структуры кіравання, стварэнне пазітыўнага іміджу і прэстыжнасці працы ў гэтай сферы.

Рэалізацыя Канцэпцыі дазволіць забяспечыць: эфектыўнае кіраванне ЖКГ; даступнасць усіх відаў жыллёва-камунальных паслуг; павышэнне іх якасці і зніжэнне выдаткаў на іх аказанне; удасканаленне механізму планавання бягучай дзейнасці і павышэння эканамічнай эфектыўнасці функцыянавання арганізацый ЖКГ; стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы ЖКГ; павышэнне прафесійнага ўзроўню кадравага складу; удасканаленне механізмаў стымулявання працы работнікаў сферы.

Для ацэнкі ходу рэалізацыі Канцэпцыі ўстаноўлены мэтавыя індыкатары.

Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі даручана забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў па рэалізацыі Канцэпцыі, а таксама сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, іншымі зацікаўленымі ў месячны тэрмін распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.