Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 05.01.2018

Аб закрыцці Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Адэсе (Украіна)

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1996 г. № 247 ”Об утверждении Положения о дипломатических представительствах и консульских учреждениях Республики Беларусь“ Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 23 лютага 2018 г. Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Адэсе (Украіна). Гэта рашэнне змяшяаецца у пастанове Урада ад 4 студзеня 2018 года № 1.

Miнicтэpcтвy замежных спраў даручана прыняць неабходныя меры па закрыцці дадзенага Генеральнага консульства.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2011 г. № 288 ”Об открытии Генерального консульства Республики Беларусь в г.Одессе (Украина)“ прызнана страціўшай сілу.