навіна

ад 08.01.2018

Аб рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў

У Беларусі пройдзе рэспубліканскі агляд дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў і для дзяцей-інвалідаў на лепшую пастаноўку работы па абслугоўванню, забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў, аховы працы работнікаў гэтых дамоў-інтэрнатаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 6 студзеня 2018 г. № 6.

Арганізацыя і правядзенне першага этапу рэспубліканскага агляду даручаны камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, другога этапа - Міністэрству працы і сацыяльнай абароны.

Згодна з дакументам, фінансаванне арганізацыі і правядзення рэспубліканскага агляду, у тым ліку выдаткаў, звязаных з заахвочваннем пераможцаў, будзе ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах, а таксама іншых крыніц.

Пастанова прынята ў мэтах абагульнення вопыту ў галіне сацыяльнага абслугоўвання, павышэння якасці аказання сацыяльных паслуг і ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.