навіна

ад 10.01.2018

Аб некаторых пытаннях канцэрна "Беллеспаперапрам"

Закрытае акцыянернае таварыства "Мазырлес" выключана са складу Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 г. № 12.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.