Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 13.02.2018

Аб закрыцці Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Гданьску

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 30 верасня 2018 года Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Гданьску (Рэспубліка Польшча). Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 12 лютага 2018 г. № 116.

Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці дадзенага Генеральнага консульства.

Дакумент уступае ў сілу са дня яго афіцыйнага апублікавання.