Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 01.03.2018

Аб закрыцці Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мелане

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 ліпеня 2018 года Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мелане (Італьянская Рэспубліка). Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 28 лютага 2018 г. № 162.

Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці дадзенага Генеральнага консульства.

Дакумент уступае ў сілу са дня яго афіцыйнага апублікавання.