навіна

ад 12.03.2018

Пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь

У Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка пад старшынствам Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова адбылося чарговае пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Падчас пасяджэння намеснік Міністра транспарту Аляксандр Шышко далажыў аб праведзенай падкамітэтам работы па транспартным забеспячэнню мерапрыемстваў, аб удакладненні транспартнай патрэбы і прапановах па яе рэалізацыі.

Акрамя таго, абмеркаваны пытанні талісмана II Еўрапейскіх гульняў, прыцягнення спонсарскай дапамогі, а таксама шэраг іншых пытанняў, звязаных з арганізацыяй спаборніцтваў.