навіна

ад 23.03.2018

Сустрэча з членамі Выканаўчага камітэта Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

Беларусь разлічвае на паспяховы запуск свайго другога касмічнага спадарожніка. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з членамі Выканаўчага камітэта Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

"У Беларусі вядзецца актыўная работа па праектаванні новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі сумесна з расійскімі партнёрамі. І мы чакаем, што ў бліжэйшы час такая работа будзе завершана і на арбіце з'явіцца другі беларускі спадарожнік", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Першы беларускі касмічны спадарожнік быў запушчаны ў 2012 годзе. "Прычым гэта не проста ўласны спадарожнік, які належыць Беларусі. Ён выраблены ў нашай краіне, уся яго мэтавая апаратура - вытворчасці Беларусі", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Беларусь на працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічае ў касмічных даследаваннях. У лістападзе 2013 года краіна прынята ў члены камітэта ААН па даследаванні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. У студзені 2016 года ў Беларусі рэалізаваны праект стварэння нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання. З кітайскага касмадрома паспяхова ажыццёўлены запуск ракетаносьбіта з першым беларускім тэлекамунікацыйным спадарожнікам.

У краіне створана і прадаўжае развівацца сістэма падрыхтоўкі кадраў для касмічнай галіны і галін, якія выкарыстоўваюць касмічную інфармацыю. У ВНУ адкрыты новыя спецыяльнасці па аэракасмічных дысцыплінах. Беларускія вучоныя прымаюць удзел у касмічных кангрэсах, арганізаваных пад эгідай ААН, касмічных агенцтваў Расіі, ЗША, Кітая, Японіі, краін Еўропы.

Андрэй Кабякоў выказаў удзячнасць Выканкаму Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў за рашэнне правесці міжнародны касмічны кангрэс у верасні 2018 года ў Мінску. Кіраўнік урада выказаў гатоўнасць абмеркаваць арганізацыйныя пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі маштабнай падзеі. "Мы спадзяёмся, што міжнародны касмічны кангрэс у Мінску будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага касмічнага руху, а таксама пашырэнню супрацоўніцтва ў гэтай сферы", - рэзюмаваў ён.

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў заснавана ў 1985 годзе групай касманаўтаў і астранаўтаў з ЗША, СССР, некаторых іншых краін. Членамі асацыяцыі могуць быць касманаўты або астранаўты, якія хаця б адзін раз пабывалі ў арбітальным палёце. Сёння ў яе складзе больш за 400 членаў з 37 краін.


Фотаздымкі