навіна

ад 04.04.2018

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы

Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 3 красавіка 2018 г. № 250 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, падпісанае ў г.Астане 13 жніўня 2017 года.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.