Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 05.04.2018

Аб рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"

Савет Міністраў зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 2 красавіка 2018 г. № 243.

Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, выяўлення таленавітых, творча працуючых педагагічных работнікаў, павышэння прэстыжу педагагічнай працы, прыцягнення ўвагі грамадскасці да тэндэнцый развіцця сістэмы адукацыі.

Згодна з Палажэннем, конкурс аб'яўляецца Міністэрствам адукацыі і праводзіцца адзін раз у тры гады. Удзел у ім могуць прымаць педагагічныя работнікі незалежна ад кваліфікацыйнай катэгорыі і стажу працы.

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы: першы этап - ва ўстановах адукацыі; другі этап - раённы (гарадскі); трэці этап - абласны (мінскі гарадскі); чацвёрты этап - заключны (складаецца з двух тураў: фіналу і суперфіналу).

Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне яго пераможцаў праводзяцца напярэдадні прафесійнага свята - Дня настаўніка ў годзе, наступным за навучальным годам, у якім было абвешчана аб правядзенні конкурсу.

Пераможцу суперфіналу ўручаецца сімвал конкурсу "Крыштальны журавель", дыплом пераможцы конкурсу, грашовая ўзнагарода, а таксама каштоўны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі чацвёртага этапу конкурсу могуць быць прадстаўлены да ўзнагароджання граматамі Міністэрства адукацыі, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі "Выдатнiк адукацыi" у адпаведнасці з заканадаўствам.