Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 24.04.2018

Аб рэспубліканскім свяце "Апошні званок"

Рэспубліканскае свята "Апошні званок" для вучняў XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адбудзецца 30 мая 2018 года на базе дзяржаўнай установы "Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-арэна ". Адпаведныя даручэнні дадзены Міністэрству адукацыі, Міністэрству культуры, Мінскаму гарвыканкаму і замацаваны распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2018 года № 107р.

Дакументам таксама створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята. Яго старшынёй прызначаны Міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі і правядзення гэтага мерапрыемства, пры неабходнасці прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.