навіна

ад 06.06.2018

Сустрэча з губернатарам Валагодскай вобласці Расіі

Беларусь гатова пастаўляць электробусы і будаваць пад ключ у Валагодскай вобласці Расіі. Аб гэтым паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з губернатарам Валагодскай вобласці Расіі Алегам Куўшыннікавым.

"Мы ведаем, што ў Валагодскай вобласці ёсць патрэбнасць абнавіць парк камунальнага транспарту. Мы гатовы самым сур'ёзным чынам у гэтым паўдзельнічаць. Прычым можам прапанаваць розныя фінансавыя схемы (лізінг і г.д.), якія дазволілі б аблягчыць нагрузку на бюджэт Валагодскай вобласці, але каб тэхніка працавала з першых дзён пасля падпісання адпаведных кантрактаў", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Беларусь гатова прапанаваць сучасныя аўтобусы ў рознай камплектацыі, тралейбусы і элетробусы.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што беларускія спецыялісты ўдзельнічалі ў будаўніцтве аб'ектаў, у тым ліку сацыяльнай сферы, на тэрыторыі Калужскай, Пскоўскай, Калінінградскай абласцей, Рэспублікі Комі. Такое супрацоўніцтва можа быць наладжана і з Валагодскай вобласцю. "Мы апрабавалі такую форму, як будаўніцтва пад ключ, і лічым, што яна можа мець добрую перспектыву", - дадаў ён.

Беларусь таксама зацікаўлена развіваць узаемадзеянне ў сферы сельскай гаспадаркі і вытворчай кааперацыі.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, рэалізацыя праектаў у розных сферах дапаможа збалансаваць тавараабарот - для Беларусі сальда гандлю з Валагодскай вобласцю пакуль адмоўнае.

Алег Куўшыннікаў у сваю чаргу адзначыў, што ў час гэтага візіту ў Беларусь намечаны планы па развіцці вытворчай кааперацыі і інтэграцыі, павелічэнні знешнегандлёвага абароту. Дэлегацыя расійскага рэгіёна наведала міжнародную выстаўку "Белагра-2018", паводле слоў Алега Куўшыннікава, гэта экспазіцыя ўнікальная для СНД.


Фотаздымкі