навіна

ад 12.06.2018

Аб стварэнні рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2018 г. № 165р створана рабочая група для выпрацоўкі аператыўных рашэнняў па пытаннях будаўніцтва чыгуначнага шляху несупольнага карыстання ў транспартна-лагістычную зону Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень".

Згодна з дакументам, рабочай групе пад кіраўніцтвам Міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака неабходна да 1 ліпеня 2018 года падрыхтаваць і ўнесці ў Савет Міністраў прапановы аб будаўніцтве чыгуначнага шляху несупольнага карыстання ў транспартна-лагістычную зону Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", у тым ліку аб тэрмінах гэтага будаўніцтва і крыніцах яго фінансавання.

Пры неабходнасці рабочая група можа далучацць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, Мінскага аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама, іншых арганізацый.​