навіна

ад 25.06.2018

Аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Алтай аб супрацоўніцтве

Савет Міністраў Беларусі прыняў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Алтай (Расійская Федэрацыя) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.

Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2018 г. № 472.