Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 25.06.2018

Беларусь з 1 ліпеня падвышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 ліпеня 2018 года падвышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2018 г. № 483.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $131,8 да $139,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $72,4 да $76,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $39,5 да $41,7 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $41,7 за 1 т (была $39,5). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны былі таксама павышаны.