Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 26.06.2018

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу ”Нацыянальная літаратурная прэмія“

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня  2018 г. № 468  зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу ”Нацыянальная літаратурная прэмія“.

Згодна з дакументам, конкурс праводзiцца штогод у мэтах падтрымкi развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, стымулявання стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, папулярызацыi кнiгi i чытання ў грамадстве.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi i грамадскае аб’яднанне ”Саюз пiсьменнiкаў Беларусi“.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Беларусі, а таксама аўтарскiя калектывы ў складзе не больш за чатыры чалавекi – аўтары арыгінальных твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi, драматургii, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства на беларускай або рускай мове.

Творы павінны быць упершыню выпушчанымі у свет беларускімі выдавецкiмi арганiзацыямi у выглядзе асобных выданняў i (цi) апублiкаваных у СМІ  лiтаратурна-мастацкай накiраванасцi з 1 студзеня да 31 снежня года, якi папярэднiчае году правядзення конкурсу, атрымаўшых грамадскае прызнанне.

 Конкурс праводзiцца па намiнацыях з прысуджэннем дыпломаў, прызоў – сiмвалаў конкурсу, а таксама грашовых прэмiй у наступных памерах: ”Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii“ – 100 базавых велiчынь; ”Лепшы твор прозы“ – 100 базавых велiчынь; ”Лепшы твор драматургii“– 100 базавых велiчынь; ”Лепшы твор публiцыстыкi“ – 100 базавых велiчынь; ”Лепшы дэбют“ (першая публiкацыя цi выданне аўтара ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi) – 50 базавых велiчынь; ”Лепшы твор для дзяцей i юнацтва“ – 100 базавых велiчынь; ”Лепшы твор лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства“ – 100 базавых велiчынь.

Заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс. Вынікі абвяшчаюцца не пазней за 6 жніўня.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання Дня беларускага пiсьменства.

Пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.