Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 27.06.2018

Аб стварэнні арганізацыйнага камітэта для падрыхтоўкі і правядзення Беларускага транспартнага тыдня

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2018 г. № 184р створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення 2 - 4 кастрычніка 2018 г. у г.Мінску Беларускага транспартнага тыдня.

Аргкамітэту даручана забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемстваў, пры неабходнасці прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.

Аргкамітэт будзе працаваць пад старшынствам Намесніка Прэм'ер-міністра Анатоля Калініна.