навіна

ад 05.07.2018

Аб стварэнні рабочай групы

​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2018 г. № 188р створана рабочая група для выпрацоўкі аператыўных прапаноў па пытаннях паставак прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку.

Рабочая група будзе працаваць пад кіраўніцтвам намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыля. Ёй даручана да 1 лістапада 2018 года падрыхтаваць і ўнесці ў Савет Міністраў прапановы аб павелічэнні аб'ёмаў экспарту беларускай прадукцыі ў Кітайскую Народную Рэспубліку і пашырэнні таварнай наменклатуры прадуктаў харчавання, а таксама аб арганізацыі аптымальных транспартна-лагістычных схем.

Пры неабходнасці рабочая група ўпаўнаважана далучаць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, Мінскага аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама, іншых арганізацый.

Каардынацыя работы па выкананню распараджэння ўскладзена на намеснікаў Прэм'ер-міністра Беларусі ў адпаведнасці з размеркаваннем абавязкаў.