Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 17.07.2018

Аб заахвочванні пераможцаў спаборніцтва за 2017 год, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару

Урадам прынята рашэнне аб заахвочванні пераможцаў спаборніцтва за 2017 год, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў ад 16 лiпеня 2018 г. № 534.

Згодна з дакументам, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні, будзе выдзелена 135 000 рублёў для заахвочвання пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2017 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і па эканоміі рэсурсаў, занесеных на Рэспубліканскую дошку Пашаны.

Ажыццявіць выплату рэкамендавана за кошт названых у дадатку да пастановы грашовых сродкаў, у выглядзе аднаразовай грашовай узнагароды: кіраўнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў - у памеры не больш за 10 працэнтаў ад выдзеленай сумы; кіраўнікам арганізацый, філіялаў - у памеры не больш за 20 працэнтаў ад выдзеленай сумы; работнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і арганізацый, філіялаў - у залежнасці ад іх асабістага ўкладу ў дасягненне высокіх вынікаў працы ў памеры на аднаго работніка, якi не перавышае 10 працэнтаў ад выдзеленай сумы.

Кіраўнікам арганізацый, філіялаў, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару, прапанавана прэміраваць за кошт прыбытку, які застаўся ў распараджэнні пасля выплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, а таксама ў бюджэты дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, работнікаў у залежнасці ад іх асабістага ўкладу ў дасягненне высокіх вынікаў працы, што садзейнічалі перамозе ў спаборніцтве за дасягненне ў 2017 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і па эканоміі рэсурсаў.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1999 г. № 573 "Аб Рэспубліканскай дошцы Гонару" і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2018 г. № 255 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2017 год".