Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 19.07.2018

Аб ліцэнзаванні экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў з Беларусі за межы ЕАЭС

Савет Міністраў Беларусі падаўжае часовае ліцэнзаванне экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў за межы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Урада ад 18 лiпеня 2018 г. № 541 "Аб ліцэнзаванні экспарту з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза асобных відаў лесаматэрыялаў і унясенні дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156".

Згодна з пастановай, экспарцёрам асобных відаў лесаматэрыялаў неабходна атрымліваць генеральную або разавую ліцэнзію, якая выдаецца ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам лясной гаспадаркі.

Міністэрства лясной гаспадаркі ўзгадняе заяву аб выдачы ліцэнзіі на экспарт лесаматэрыялаў пры наяўнасці заключанага паміж названым Міністэрствам і арганізацыяй пагаднення аб умовах паставак лесаматэрыялаў.

Міністэрству замежных спраў ва ўстаноўленым парадку даручана паведаміць  ў Еўразійскую эканамічную камісію аб прынятай меры, унесці на яе разгляд прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза аналагічных мер, а таксама праінфармаваць Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб прыняцці гэтай пастановы.

Асноўныя пункты пастановы ўступаюць у сілу з праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Дакумент дзейнічае на працягу шасці месяцаў.