Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 18.08.2018

Рост дабрабыту людзей будзе асноўнай ацэнкай працы абноўленага складу Урада

Рост дабрабыту людзей будзе з'яўляцца асноўнай ацэнкай працы абноўленага складу Урада Беларусі. Пра гэта заявіў Сяргей Румас, якога Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.

"Сёння ўсе праграмныя дакументы на пяцігодку, якія неабходныя для работы Урада і ўстойлівага функцыянавання эканомікі, прынятыя. І зменены склад Урада будзе па ім працаваць", - сказаў Сяргей Румас.

Разам з гэтым Прэзідэнт пры прызначэнні падкрэсліў некалькі важных акцэнтаў, якія павінны быць уласцівыя абноўленаму складу Урада. "Першае - дысцыпліна. Напэўна, не сакрэт, што прычынай кадравых змяненняў ва ўрадзе з'явіліся пытанні, якія выявіліся ў Оршы, і цэлы шэраг іншых. Кіраўнік дзяржавы пачаў з гэтага - пытанні дысцыпліны, прыстойнасці і пытанні дабрабыту людзей", - адзначыў Прэм'ер-міністр .

"Што тычыцца апошняга, Кіраўнік Дзяржавы падрабязна спыніўся на гэтым. І рост дабрабыту людзей будзе з'яўляцца асноўнай ацэнкай працы абноўленага складу Урада", - падкрэсліў Сяргей Румас.