Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 24.08.2018

Аб аб'ёмах рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі па таксаваму кошту у 2019 годзе

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў аб'ёмы рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі па таксавым кошце ў 2019 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 23 жніўня 2018 г. № 614.

У цэлым аб'ёмы рэалізацыі драўніны на пні па таксаваму кошту у 2019 годзе складуць 10 854,8 тыс. куб.м. У тым ліку ў Віцебскай вобласці будзе рэалізавана 2 772,9 тыс. куб.м, Гомельской - 2 322,1 тыс. куб.м, Мінскай - 2 105,3 тыс. куб.м, Магілёўскай - 1 588,4 тыс . куб.м, Гродзенскай - 1 132,2 тыс. куб.м., Брэсцкай - 933,9 тыс. куб.м.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Правіламі рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 г. № 214 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі".