Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2018 года №624 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях, абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны, падпісанае ў г. Мiнску 7 лютага 2018 года.
Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя